-->
|
Сьпіс арганізацыяў
|
|
|
Апытаньне
|
|
|
| Ці пойдзеце Вы на мясцовыя выбары? |
|
|
|
Архіў Навінаў
|
|
|
| « Верасень 2010 » |
|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
|---|
| | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | | 27 | 28 | 29 | 30 | |
|
|
|
Каталогі
|
|
|
|
|
|
|
 |
| Дакуманты Новага Пакаленьня |
|
 |
 |
|
 |
 |
Праўдстаўнікі беларускіх дэмакратычных моладзевых арганізацыяў прадставілі кааліцыйнае пагадненьне аб супрацы. Прэзэнтацыя адбылася ля скверу Янкі Купалы 5 сьнежня 2009 году. Лідэры моладзевых арганізацыяў падпісалі наступнае пагадненьне моладзевай кааліцыі "Новае Пакаленьне":
ПАГАДНЕНЬНЕ АБ СТВАРЭНЬНІ МОЛАДЗЕВАЙ КААЛІЦЫІ “НОВАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ”
Мы, прадстаўнікі моладзевых сілаў Беларусі, усьведамляючы сваю адказнасьць за лёс Бацькаўшчыны, разумеем неабходнасьць яднаньня нашых высілкаў у барацьбе за духова-нацыянальнае адраджэньне Беларусі, на падмурку - хрысьціянскіх каштоўнасьцяў; - нацыянальнай ідэі; - кансэрватызму; - прынцыпаў сацыяльнай справядлівасьці; - ідэалаў свабоды, раўнапраў’я ды адказнасьці асобы;
і заяўляем аб стварэньні дзеля гэтага моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ”.
Дзейнасьць суб’ектаў моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ” будзе весьціся дзеля дасягненьня наступных мэтаў:
- адстойваньня незалежнасьці Беларусі; - абароны й разьвіцьця беларускае культуры; - вызваленьня палітвязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсыяў; - асуджэньня злачыннай ідэалёгіі камунізму й палітыкі савецкага этнацыду Беларусі; - спрыяньня Эўраінтэграцыі Беларусі; - зьмены аўтарытарнага рэжыму й усталяваньня ў Беларусі дэмакратычнага ладу кіраваньня.
Сумеснымі задачамі суб’ектаў моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ” будзе супольны ўдзел у:
- агітацыйнай і мабілізацыйнай кампаніях, накіраваных на адстойваньне грамадзянамі Беларусі свайго голасу падчас мясцовых, парляманцкіх і прэзыдэнцкіх “выбараў”; - акцыях і кампаніях у абарону незалежнасьці Беларусі; - кампаніях накіраваных на разьвіцьцё беларускай мовы й культуры; - кампаніях “Салідарнасьці” з палітвязьнямі, зьніклымі палітыкамі й іх сем’ямі, усімі рэпрэсаванымі ў Беларусі па палітычных матывах; - кампаніях накіраваных на асуджэньне антычалавечай ідэалёгіі камунізму й іншых таталітарных ідэалёгіяў; - любой іншай дзейнасьці, якая будзе базавацца на супольных каштоўнасьцях і дасягаць агульных мэтаў суб’ектаў моладзевай кааліцыі “НОВАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ”.
ДАШКЕВІЧ Зьміцер “МАЛАДЫ ФРОНТ” ЗЯЛІНСКАЯ Дар’я “МОЛАДЗЬ РУХУ “РАЗАМ” КАМЕНЕВА Любоў “МОЛАДЗЬ БХД” КАРЭТНІКАЎ Юрась “ПРАВЫ АЛЬЯНС” КІМ Андрэй “ІНІЦЫЯТЫВА” КРАСНОЎ Мікіта “ВОЛЬНАЯ МОЛАДЗЬ” СЕМЯНЮК Сяржук “МОЛАДЗЬ БНФ” ШАРКОЎ Арцём “МОЛАДЗЬ НАРОДНАЙ ГРАМАДЫ” ШУМКЕВІЧ Алесь МХСС “МАЛАДЫЯ ДЭМАКРАТЫ”
|
 |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
|
|
|
|
|
|
|
Відэа
|
|
|
НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
|
|
|
ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!
|
|
|
ІНФАРМАЦЫЙНЫ РЭЙТЫНГ
|
|
|
НЕ - ПАЛІТПРЫЗЫВУ!
|
|
|
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
|
|
|