МАЛАДЫ ФРОНТ ПРАДСТАВІЎ ІНФАРМАЦЫЙНЫ МАНІТОРЫНГ ЗА ІІ КВАРТАЛ 2010
26-09-2010 21:17
Інфармацыйны адзьдзел Маладога Фронту прэзэнтуе інфармацыйны маніторынг за ІІ квартал 2010 году. Дадзены маніторынг адлюстроўвае ўзгадвальнасьць грамадзка-палітычных суб’ектаў у 19 СМІ з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2010 году. Практычна ўся дзейнасьць ІІ кварталу 2010 году прыпала на летні пэрыяд. Менавіта гэтым абумоўлена зьмяншэньне колькасьці навінаў аб дзейнасьці грамадзка-палітычных арганізацыяў больш чым у два разы. Так за І квартал 2010 году у 19 СМІ было 8 260 навінаў аб дзейнасьці грамадзкіх арганізацыяў, моладзевых ініцыятываў, партыяў і кааліцыяў. А за ІІ квартал 2010 году такіх навінаў зафіксавана 4 015, зь якіх 185 аб дзейнасьці грамадзкіх арганізацыяў (2 224 за І квартал), 625 аб моладзевых (1 190 за І квартал), 3010 аб партыях (4 419 за І квартал) і 195 аб кааліцыях (407 за І квартал).
Як і раней найбольш аб грамадзка-палітычным жыцьці пішуць Белпартызан – 693 навіны за другі квартал 2010 году, што складае 17,2% ад усіх навінаў у 19 СМІ за ІІ квартал 2010 году, Радыё Свабода – 626 альбо 15,6%, Беларускія навіны – 455 альбо 11,3%, Народная воля – 427 альбо 10,6%, Радыё Рацыя – 374 альбо 9,3%, Наша Ніва – 352 альбо 8,7%.

У інфармацыйным маніторынгу аб дзейнасьці палітычных суб’етаў дададзена інфармацыя аб грамадзкай ініцыятыве “Гавары праўду!”, якая, як і грамадзкая кампанія “Эўрапейская Беларусь”, відавочна дзейнічае найперш ў палітычным полі. Гаварыпраўдзісты ў рэйтынгу палітычных партыяў за ІІ квартал занялі першае месца. Пра ГП было напісана 672 навіны, што складае 22,3%. Адрыў і не такі відавочны, калі ўлічыць маштабы рэсурсаў укладзеных у кампанію і тое, што як раз у другім квартале на кампанію “Гавары праўду!” быў зьдзейсьнены напад супрацоўнікаў спэцслужбаў, які і выклікаў пашыраную ўвагу да кампані паэта Ўладзімера Някляева. На другім месцы, месьціцца палітычны цяжкавік Партыя БНФ. Так за разгледжваемы намі ІІ квартал 2010 году аб ПБНФ было 529 навінаў у параўнаньні да 757 навінаў за І квартал. Аднак у адсоткавым вымярэньні ПБНФ трымае свае пазыцыі: 17,1% за І квартал і 17,5% за ІІ квартал. Сьледам за ПБНФ імкліва рушыць набіраючая абароты партыя Паўла Севярынца БХД, якая паднялася на адзін радок у параўнаньні з І кварталам, абыйшоўшы Аб’яднаную грамадзянскую партыю. БХД мае 442 навіны ці 14,6% (682 і 15,6% за І квартал) а АГП 402 навіны ці 13,3% за ІІ квартал 2010 году ад агульнае колькасьці навінаў аб дзейнасьці партыйных суб’етаў (689 навінаў і 15,6% за І квартал). Замыкае пяцёрку палітычных лідэраў паступова адыходзячы з пярэдняга флангу інфармацыйнае ўвагі “Рух за свабоду!”, аб якім ў ІІ кварталы было 322 навіны, што складае 10,7% (439 навінаў і 9,9% за І квартал). Замыкаюць сьпіс партыяў такія мітычныя суб’екты палітычнага жыцьця краіны як Беларуская партыя працоўных (7 навінаў у 19 СМІ за тры месяцы ІІ кварталу альбо 0,23%), Партыя жанчын “Надзея” (4 навіны альбо 0,13%) і І Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя (1 навіна ці 0,03%).

На моладзевым фронце без істотных зьменаў. Малады Фронт, як і у папярэдніх квартальных маніторынгах з 2009 году ўпэўнена займае першае месца. За ІІ квартал аб дзейнасьці МФ было 286 навінаў у 19 СМІ. І хаця гэта істотнае зьмяншэньне ў параўнаньні зь І кварталам – 560 навінаў, аднак у адсоткавым вымярэньні МФ захоўвае свае пазыцыі: 47% ад усіх навінаў аб моладзі за І квартал і 45,8% за ІІ квартал. Паднялася на другое месца з чацьвёртага “Моладзь БНФ” з 75 навінамі ці 12% (105 навінаў і 8,9% за І квартал), апусьціўшы пры гэтым БРСМ з 72 навінамі і 11,5% на трэцяе мясца (175 навінаў альбо 14,4% за І квартал).

Дзейнасьць палітычных кааліцыяў усё менш і менш цікавіць беларускае грамадзтва. Так за ІІ квартал 2010 году аб дзейнасьці АДС была 61 навіна альбо 31,3% у той час як за І квартал – 228 альбо 56,7%. На першае ж месца сярод кааліцыяў як раз перад сваю хуткацечнаю сьмерцю выйшаў БНБ з 84 навінамі альбо 43%. Аб дзейнасьці Эўрапейскае кааліцыі бала 41 навіна альбо 21% (63 навіны і 15,7% за І квартал), а аб дзейнасьці моладзевай кааліцыі Новае Пакаленьне было 9 навінаў, што складае 4,7% (20 навінаў і 5% за І квартал). Аб дзейнасьці кааліцыі Гайдукевіча “Новая Беларусь - Адзінства” за ІІ квартал 2010 году навінаў увогуле не было заўважана.

СПАМПАВАЦЬ ДАДЗЕНЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНАГА МАНІТОРЫНГУ МОЖНА НА АДМЫСЛОВАЙ СТАРОНЦЫ САЙТУ МФ


