Яромошына ня ведае, хто фальсыфікуе выбары
21-09-2010 15:02
Лідзія Міхайлаўна падчас анлайн-канфэрэнцыі на сайце naviny.by адказала прэс-службе "Маладому Фронту", што ня ведае, хто займаецца маніпуляцыямі з вынікамі выбараў.Прэс-служба МФ зьвярнулася да старшыні Цэнтральна-выбарчага камітэту з наступным пытаньнем:
— Добры дзень, паважаная спадарыня Лідзія. Адкажыце, калі ласка, як вы ацэньваеце заявы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што мінулыя выбары былі сфальсыфікаваныя, каб атрымаўся эўрапейскі паказчык. Хто яго выконвае, гэты загад? Непасрэдна Вы ці людзі на месцах? Словы гэтыя шырока вядомыя, іх цытавалі ды камэнтавалі розныя СМІ. Можаце яшчэ раз азнаёміцца зь імі на відэа з прызнаньнем дзейснага Прэзыдэнта аб фальсіфікацыях: «Это правда было, если сейчас начать пересчитывать бюллетени, я не знаю, что с ними делать вообще.» (©А.Лукашэнка) Можна прачытаць пра гэта таксама тут. Загадзя ўдзячныя за адказ. Посьпехаў Вам у Вашай нялёгкай працы.
Адказ Лідзіі Ярмошынай, старшыні ЦВК:
— Я неоднократно отвечала на этот вопрос. И вновь могу сказать: Центральная комиссия работает только с официальными цифрами, передаваемыми из региональных комиссий. Эти данные в день выборов озвучиваются для всех средств массовой информации и населения страны. Никакой иной информации мне неизвестно. Как неизвестно и о манипуляции с результатами выборов.
Відавочна, калі Лідзія Міхайлаўна ня ведае, як у краіне адбываюцца выбарчыя фальсыфікацыі, пра якія ведае Лукашэнка, выбары 19 сьнежня 2010 году будуць праходзіць па сцэнары папярэдніх прэзыдэнцкіх кампаніяў. - Камэнтуе гэты адказ старшыня Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч.


