п»ї
п»ї
-->
Апытаньне
За каго Вы б прагаласавалі на прэзыдэнцкіх выбарах?

Рымашэўскі
Лукашэнка
Міхалевіч
Раманчук
Саньнікаў
Костусеў
Статкевіч
Някляеў
ні за кога
не пайду на выбары


Архіў Навінаў
«    Люты 2012    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
 

Каталогі


лБФБМПЗ TUT.BY



МАЛАДЫ ФРОНТ ВЫРАШЫЎ НЕ ДАПУСЬЦІЦЬ ЛУКАШЭНКУ ДА ЎДЗЕЛУ Ў ВЫБАРАХ

19-09-2010 22:53

МАЛАДЫ ФРОНТ ВЫРАШЫЎ НЕ ДАПУСЬЦІЦЬ ЛУКАШЭНКУ ДА ЎДЗЕЛУ Ў ВЫБАРАХ19 верасьня адбыўся Сойм Маладога Фронту ў працы якога прымала удзел больш 20 актывістаў з 13 гарадоў.

Сойм Маладога Фронту прыняў рашэньне аб пачатку агульнанацыянальнае кампаніі “Сыходзь!”, мэта якое не дапусьціць удзелу Лукашэнкі ў выбарах 19 сьнежня 2010 году. Калі ж Лукашэнка будзе зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі, а незалежныя кандыдаты зарэгістраванымі ня будуць, Малады Фронт лічыць неабходным распачынаць байкот ілжывых “выбараў”.


У якасьці гасьцей на сход арганізацыі былі запрошаныя заснавальнік Маладога Фронту Павал Севярынец і кандыдат у прэзыдэнты ад Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Вынікам Сойму сталася таксама прынятая рэзалюцыя "Толькі мы самі!", якая заклікае беларускіх палітыкаў ускладаць свае спадзевы не на зьнешнюю сілу – захад або ўсход, а на беларускі народ і нацыянальныя інтарэсы Беларусі.




ТОЛЬКІ МЫ САМІ!


Рэзалюцыя Сойму Маладога Фронту


Амаль 17 гадоў кіраваньня Лукашэнкі ў нашай краіне, беларускія дэмакраты ўскладалі свае спадзяваньні на перамены на Захад. Пасьля таго, як прагматычны Захад распачаў г. зв. дыялёг і супрацу з самаабвешчаным дыктатарам, а кіраўнікі Расеі ўступілі ў пашыраны канфлікт зь ім, многія палітыкі Беларусі пераарыентавалі свае спадзевы на перамены на Ўсход. Адбылося гэта нават насуперак таму, што менавіта Расея цягам 16 год была тою адзінаю краінаю, якая ўтрымоўвала дыктатуру Лукашэнкі фінансава і надавала ёй легітымнасьць палітычнаю падтрымкаю.

Аднак засмучае ў гэтай сытуацыі болей ня зьмененыя арыентыры беларускае апазыцыі, а тое, што дэмакраты ў барацьбе за перамены ўвесь час шукаюць зьнешняе апірышча сваёй дзейнасьці. Як вынік дэмакратычныя сілы Беларусі зьяўляюцца не самадастатковымі і ня могуць цягам ужо 17 год дамагчыся пераменаў.

Выправіць гэтае становішча можа толькі пераарыентацыя палітычных спадзяваньняў са зьнешніх чыньнікаў на ўнутраны. Толькі арыентацыя на беларускі народ, ягоныя нацыянальныя інтарэсы і патрэбы дазволіць апазыцыі умацаваць свой аўтарытэт у грамадзтве і надаць прыхільнікам дэмакратычных сілаў веры ў перамены.

Малады Фронт заклікае беларускіх палітыкаў і найперш кандыдатаў у прэзыдэнты адмовіцца ад “празаходняе” ці “праўсходняе” рыторыкі і спрэчак, якія не надаюць дэмакратам Беларусі нічога апроч ганьбы. Толькі мы самі зацікаўленыя ў пераменах у нашай краіне і толькі мы самі іх зьдзейсьнім.

Толькі мы самі! Жыве Беларусь!

Менск, 19 ІХ 2010




СЫХОДЗЬ!

Рэзалюцыя Сойму Маладога Фронту


19 сьнежня прызначаны чарговыя, чацьвёртыя па ліку, “выбары” прэзыдэнта Беларусі. Згодна з заканадаўствам нашае краіны і Канстытуцыяй, якая прымалася да канстытуцыйных пераваротаў 1995, 1996 і 2004 гадоў, Лукашэнка ня мае права балятавацца на пасаду прэзыдэнта Беларусі. Таму Малады Фронт заяўляе, што спробы Лукашэнкі А. Р. выставіць сваю пэрсону кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ёсьць парушэньнем заканадаўства нашае краіны.

З мэтаю данясеньня грамадзтву Беларусі інфармацыі аб тым, што рэгістрацыя Лукашэнкі кандыдатам у прэзыдэнты ёсьць незаконнаю, Малады Фронт распачынае грамадзкую кампанію “Сыходзь!”. Калі ж самаабвешчаны прэзыдэнт Беларусі вырашыць працягваць парушэньне закону і будзе зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты, а дэмакратычныя кандыдаты ня будуць зарэгістраваныя, Малады Фронт бярэ на сябе адказнасьць за правядзеньне кампаніі байкоту “выбараў” і арганізацыю мабілізацыі грамадзтва на “Плошчу” 19 сьнежня 2010 году.

Лукашэнка, сыходзь!

Менск, 19 ІХ 2010


  • МОЛАДЗЬ БЯРЭ НА СЯБЕ АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ПЛОШЧУ
  • ЗАВЕРШАНА КАМПАНІЯ “ГОРАД – НАШ!”
  • АНТ анансуе кампанію "Сыходзь, праціўны!"

  • 18-08-2011 22:54

    Kamren напісаў:
    For the love of God, keep wtiring these articles.
    28-12-2011 17:58

    Индивидуалки Киева напісаў:
    http://sex-ra.com Эскорт услуги в Киеве

    Імя:

    e-mail:


    Паведамленьне:



    Відэа



    НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ СЫМБАЛІ
    Нацыянальныя сымбалі

    ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ!
    За Беларускую Мову!

    ІНФАРМАЦЫЙНЫ РЭЙТЫНГ
    За Беларускую Мову!

    НЕ - ПАЛІТПРЫЗЫВУ!
    НЕ ПАЛІТЫЧНАМУ ПРЫЗЫВУ!

    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!
    СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ!